РУС БЕЛ ENG

Паездка ў Вялікі тэатр Беларусі

27.01.2024

28 студзеня вучні 5-6 класаў гімназіі разам з бацькамі і настаўнікамі наведалі балет "Маленькі прынц" Вялікага тэатра Беларусі. У дзяцей была магчымасць параўнаць, як ўвасабляецца знаёмы сюжэт ў розных відах мастацтва. Папярэдне вучні знаёміліся на ўроках французскай мовы з аповесцю-казкай Антуана дэ Сэнт-Экзюперы.

Балет запомніўся цудоўнай музыкай Ягена Глебава, вытанчанай пластыкай салістаў балета, прыгожымі касцюмамі і адметнымі дэкарацыямі. “Маленькі прынц” – гэта сучасны, яркі і маляўнічы балет, які спадабаўся і дзецям, і дарослым.

Цвiрко Ю.В., класны кiраўнiк 6 "Б" класа